"Напалі" на кіраўніцтва МУС: сілавікі затрымалі "злачынцаў" за 20 хвілін

МУС

МУС

У Беларусі працягваецца праверка баявой гатоўнасці ўнутраных войскаў МУС. Паводле сцэнара вучэнняў, група напала на кіраўніцтва ведамства і паспрабавала схавацца ў лесе. Сілавікі заявілі, што вылічылі і затрымалі "меркаваных злачынцаў" усяго за 20 хвілін.

Кіраўнік МУС Іван Кубракоў таксама праверыў 1-ы асобны стралковы батальён 7-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ў Оршы. Усе падраздзяленні перавялі ў поўную баявую гатоўнасць. Падчас праверкі выявілі некалькі праблем — у асноўным яны тычыліся тылавога забеспячэння. Напярэдадні ў межах вучэнняў сілавікі адпрацоўвалі сцэнар прарыву беларускай мяжы на пазадарожніках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.