Следчы камітэт распавёў пра справу затрыманага былога міністра гандлю
![Следчы камітэт распавёў пра справу затрыманага былога міністра гандлю](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000021_44032_bigvalancinczekanauministrhandlu.jpg.webp?itok=GadkqUp8)
Следчы камітэт Беларусі распавёў пра справу затрыманага былога міністра гандлю Валянціна Чаканава. Адзначаецца, што па факце злачынства карупцыйнай скіраванасці распачатая крымінальная справа. Чаканаў знаходзіцца за кратамі. Яму выставілі абвіначанне. Артыкул — "перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў" (ч. 3 арт. 426 КК).
Як паведамляла Еўрарадыё, 17 снежня Аляксандр Лукашэнка сваім указам прызначыў новых чальцоў ураду. Сярод іх быў толькі адзін новы твар — міністр гандлю Уладзімір Калтовіч. Пасля гэтага з'явілася інфармацыя, што Валянцін Чаканаў быў затрыманы. Цяпер гэта афіцыйна пацверджана.
Чаканаву 58 гадоў, ён — ураджэнец Бабруйска. Міністрам гандлю быў са студзеня 2009 года. Яго біяграфію гл. тут.
Таксама Следчы камітэт расследуе крымінальную справу ў адносінах былога намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.
Па матэрыялах КДБ затрыманы былы намеснік міністра сельскай гаспадаркі
Фота: БЕЛТА