Па матэрыялах КДБ затрыманы былы намеснік міністра сельскай гаспадаркі

Па матэрыялах КДБ затрыманы былы намеснік міністра сельскай гаспадаркі

У Беларусі затрыманы былы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Яго абвінавачваюць у "злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, якія пацягнулі цяжкія наступствы" (ч. 3 арт. 424 КК), інфармуе прэс-служба Следчага камітэта. Прозвішча не называецца, але БелаПАН піша, што гэта — Васіль Півавар. З сакавіка 2015-га Півавар быў дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду. Яго звольнілі "ў сувязі са здзяйсненнем учынку, несумяшчальнага са знаходжаннем на дзяржаўнай службе". Былому чыноўніку пагражае ад 3 да 10 гадоў зняволення.

Адзначаецца, што крымінальная справа была распачатая па матэрыялах праверкі, якую праводзілі супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Расследаванне працягваецца.

Следчы камітэт распавёў пра справу затрыманага былога міністра гандлю

Фота: БЕЛТА, ctv.by

Па матэрыялах КДБ затрыманы былы намеснік міністра сельскай гаспадаркі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі