Следчы камітэт паведаміў пра крымінальную справу за абразу Лукашэнкі

БЕЛТА не называе яе прозвішча, але яно вядомае. Як паведамляла Еўрарадыё, фігуранткай стала былая палітзняволеная Кацярына Садоўская. У 2006 годзе яна ўжо была асуджаная за абразу кіраўніка Беларусі.

Крымінальную справу па артыкуле "абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, здзейсненая асобай, раней асуджанай за аналагічнае злачынства" расследуе Савецкі (горада Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта. Паведамляецца, што "падставай для распачацця крымінальнай справы сталі матэрыялы праверкі па факце зробленага запісу ў Кнізе заўваг і прапановаў суда Савецкага раёна Мінска, які ўтрымлівае словы і выразы, абражаючыя службовую асобу". Падкрэсліваецца, што пры прыняцці рашэння аб распачацці крымінальнай справы ацэньваўся ўвесь пакінуты ў кнізе запіс, а не нейкая асобная фраза.

Нагадаем, Садоўская зрабіла запіс у красавіку сёлета, калі ішлі прэвентыўныя затрыманні актывістаў перад чэмпіянатам свету па хакеі: „Да якога часу будуць выконваць злачынныя загады псіхічна хворага грамадзяніна Лукашэнкі?“.

Следчы камітэт адзначае, што канчатковая правая ацэнка дзеянням падазраванай будзе дадзеная пасля ўсебаковага даследавання абставін і правядзення экспертыз.

Больш пра ранейшую справу Кацярыны Садоўскай гл. тут.

Фота — Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі