Вы тут

“Славія” перамагла “Крумкачоў” — 3:1

Фота: ФК "Крумкачы"

Мазырская “Славія” сёння перамагла “Крумкачоў”. Матч праходзіў у рамках 23 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі на мазырскім стадыёне “Юнацтва”. Адметна, што лік быў адкрыты толькі на 72-й хвіліне. І ўсяго за 18 хвілінаў гульні, якія заставаліся да фінальнага сігналу, каманды ў сукупнасці забілі чатыры галы. Вынік — 3:1

Сёння таксама гуляюць “Гарадзея” і “Нафтан”, “Нёман” і “Тарпеда-БелАЗ”, “Мінск” і “Віцебск”.

Раней у 23-м туры прайшлі іншыя матчы з такімі вынікамі: “Шахцёр” — “Іслач” — 4:0, БАТЭ — “Слуцк” — 6:0, “Дынама” (Брэст) — “Дынама” (Мінск) — 1:0, “Гомель” — “Дняпро” — 0:0.