СКА разграміў мінскае "Дынама" — 5:0

СКА разграміў мінскае "Дынама" — 5:0

28 студзеня ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ у Санкт-Пецярбургу СКА разграміў мінскае "Дынама" — 5:0 (4:0, 0:0, 1:0). Тэкставы анлайн — на сайце лігі. Беларуская каманда страціла нават тэарэтычныя шанцы на патрапленне ў плэй-оф КХЛ (першай у чэмпіянаце!). "Дынама" — аўтсайдэр лігі, пасля 52 матчаў у яго 34 ачкі, закінута 108 шайбаў, а прапушчана 187. Проста катастрафічны сезон для мінчукоў.

30 студзеня дынамаўцы сустрэнуцца ў Екацярынбургу з "Аўтамабілістам".

СКА разграміў мінскае "Дынама" — 5:0
@hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі