Сіноптыкі: Уначы ў чацвер у Беларусі чакаецца да 5 градусаў марозу

Уначы і раніцай месцамі магчымы туман. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 0 да 5 марозу, у дзённыя — ад 7 цяпла на Віцебшчыне да 15 градусаў вышэй за нуль у Брэсцкай вобласці.





У пятніцу надвор'е ў Беларусі істотна не зменіцца, аднак чакаецца невялікі дождж і мокры снег. Як паведамляе БЕЛТА, пацяпленне прагназуецца толькі ў канцы тыдня.