Сіноптыкі: Удзень 4 красавіка ў Беларусі чакаецца да 10 цяпла, мокры снег

Вецер будзе паўночна-заходнім, 4-9 метраў за секунду, з парывамі да 12 метраў.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 4 градусаў ніжэй за нуль на поўначы да 2 цяпла на поўдні, у дзённыя — 3-8 градусаў вышэй за нуль, на Брэстчыне — да 10 цяпла, інфармуе БЕЛТА.



 

Нагадаем, пацяпленне ў Беларусі прагназуецца толькі ў канцы тыдня.