Сіноптыкі: У суботу ўдзень амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы

У дзённыя гадзіны месцамі прагназуюцца навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні памяркоўны.



Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, тэмпература паветра ўначы будзе 8-13 цяпла, удзень — ад 17 да 23 градусаў вышэй за нуль.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі