Сіноптыкі: У сераду па ўсёй Беларусі чакаюцца невялікія дажджы

Вецер будзе паўднёвы, 5-10 метраў за секунду, на ўсходзе краіны — з парывамі да 14 метраў.





Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да 6 градусаў цяпла, удзень — 3-9 градусаў вышэй за нуль, паведамляе БЕЛТА.





Адзначым, што дажджы ў Беларусі працягнуцца да канца тыдня.

Фота — bymedia.net