Сіноптыкі: У сераду месцамі будзе слабы туман

У бліжэйшыя суткі, 15 ліпеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі будзе слабы туман. Вецер чакаецца захолні 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 да 14 градусаў цяпла, удзень будзе 18-24 градусы, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет. 

Фота: transinfo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі