Сіноптыкі: У сераду ў Беларусі чакаецца ад 19 да 29 цяпла, месцамі дажджы

Удзень кароткачасовыя дажджы пройдуць пераважна ў паўночна-заходніх раёнах нашай краіны, месцамі магчымыя навальніцы.



Вецер будзе няўстойлівы 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 14 метраў.



Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 13-19 градусаў, па ўсходзе месцамі да 10-12, у дзённыя — 23-29, у заходніх раёнах — ад 19 да 22 цяпла, інфармуе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі