Сіноптыкі: У панядзелак будзе невялікі снег і мароз да -23

Месцамі пройдзе невялікі снег, прагназуецца шэрань. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны, уначы слабы, удзень — умеркаваны.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 9-16 градусаў, пры праясненнях — 17-23 градусы марозу, па поўдні — мінус 6-8 градусаў. Удзень чакаецца 6-12 градусаў са знакам мінус, па поўначы слупок тэрмометра апусціцца да адзнакі мінус 15 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі