Сіноптыкі: У нядзелю пройдуць дажджы і навальніцы, будзе халаднавата

Чакаюцца дажджы і навальніцы, месцамі пройдуць залевы, град, у многіх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей — моцныя дажджы. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты, месцамі — шквалісты. Пры навальніцах прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе 9-16 градусаў. Удзень будзе ад 13 градусаў цяпла на захадзе краіны да 25 градусаў на ўсходзе, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі