Сіноптыкі: У нядзелю месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы

Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер паўднёва-ўсходні слабы да ўмеркаванага.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-11 градусаў цяпла. Удзень чакаецца 13-19 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 21 градуса, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

З панядзелка, 22 верасня, у краіне чакаецца пагаршэнне ўмоваў надвор’я і паступовае паніжэнне тэмпературнага фону.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі