Сіноптыкі: У чацвер чакаюцца дажджы і навальніцы

Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У некаторых раёнах чакаюцца навальніцы. Уначы і раніцай месцамі туман. Вецер паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду, удзень парывы да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6-12 градусаў. Удзень чакаецца да 14-20 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА  са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі