У бліжэйшыя гады ў Беларусі скароціцца працягласць вясны

Паводле яго слоў, сёлета вясна ў нашай краіне доўжылася крыху больш за месяц. На большай частцы тэрыторыі краіны зіма закончылася 30 сакавіка — 1 красавіка, а ўжо 7-8 траўня ўстанавілася летняе надвор'е, што на дзве-тры дэкады раней за кліматычную норму.





Як заявіў сіноптык, прагнозы Федэральнай службы Расіі па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя сведчаць аб тым, што ў найбліжэйшыя гады вясновы перыяд будзе скарачацца, а неўзабаве класічная вясна наогул знікне.





Скарачэнне вясновага перыяду, паводле слоў Рабава, абумоўлена змяненнем клімату. "Адбылося змяшчэнне сезонаў: восень стала больш працяглай, зіма — карацейшай і нашмат мякчэйшай, вясна скарачаецца", — сказаў ён.





Летам у Беларусі ўсё часцей праяўляюцца прыкметы трапічнага клімату. "Стаіць цёплае і вільготнае надвор'е. Колькасць ападкаў моцна не павялічылася, але вырасла колькасць моцных ліўняў", — патлумачыў Рабаў. Акрамя таго, у вясенне-летні перыяд Беларусь усё часцей апынаецца пад уплывам паўднёвых цыклонаў. "Калі ў год было па тры-пяць цыклонаў, то цяпер за адзін месяц можа быць шэсць-восем", — цытуе словы Дзмітрыя Рабава БелаПАН.