Сіноптыкі: У Беларусі пацяплее ў пятніцу

Сіноптыкі: У Беларусі пацяплее ў пятніцу

У Беларусі да пятніцы захаваецца халоднае надвор'е. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У сераду і чацвер у нашай краіне будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў (месцамі — да -6), у дзённыя гадзіны — 4-11 цяпла.

У пятніцу, 16 кастрычніка, ападкі магчымыя толькі на Брэстчыне. Тэмпература паветра ўначы складзе а 0 да 5 градусаў вышэй за нуль, на Віцебшчыне — 1-5 марозу, удзень — ад 5 цяпла ў Віцебскай вобласці да 12 градусаў са знакам плюс у Брэсцкай.

У выхадныя дні амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 2-9 цяпла, на поўначы — да мінус 2, у дзённыя гадзіны — 5-12 градусаў вышэй за нуль, на поўдні — да 13-14 цяпла.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі