Сіноптыкі: У аўторак у Беларусі месцамі чакаецца да 30 цяпла

У асобных раёнах магчымы град.



Вецер паўднёва-ўсходні, 4-9 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў, падчас навальніц — да 20-ці.



Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 12-19 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 24-29 цяпла (на захадзе краіны — 21-23, а на ўсходзе ў асобных раёнах паветра можа прагрэцца да 30 градусаў са знакам "плюс"), паведамляе БЕЛТА.



Сіноптыкі адзначаюць, што на бягучым тыдні будзе сапраўднае летняе надвор'е. Ужо цяпер сярэдняя тэмпература паветра на 4-9 градусаў перавышае кліматычную норму. Дажджы, навальніцы працягнуцца і ў бліжэйшыя дні.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі