Сіноптыкі: У аўторак на паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +25

У бліжэйшыя суткі, 5 траўня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.
У некаторых раёнах пройдуць невялікія дажджы, удзень магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай месцамі па захадзе чакаецца туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходнім 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4-10 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 15-21 градуса, па паўднёвым захадзе — да 22-25 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі