Сіноптыкі: Спёка ў Беларусі будзе ўзмацняцца

У бліжэйшыя суткі, 5 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць, будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні, слабы да ўмеркаванага, удзень па паўночным усходзе — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 12 да 18 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень будзе ад 27 градусаў на поўначы да 34 па поўдні краіны.

Пры гэтым спёка будзе ўзмацняцца: ужо 6 ліпеня ў асобных паўднёвых раёнах чакаецца гарачыня да 35-36 градусаў.
У сувязі з гарачым і сухім надвор’ем у Беларусі захаваецца складаная пажаранебяспечная абстаноўка. Сіноптыкі чарговым разам нагадваюць пра неабходнасць асцярожнага абыходжання з агнём і просяць з разуменнем паставіцца да забароны наведваць лясы і паліць вогнішчы, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі