Сіноптыкі распавялі, калі ў Беларусі пацяплее
![Сіноптыкі распавялі, калі ў Беларусі пацяплее](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2019-01-18t143036z_1338127947_rc16085b7b20_rtrmadp_3_belarus-weather.jpg.webp?itok=xRRqgriD)
Сіноптыкі распавялі, калі ў Беларусі пацяплее. Пачакаць давядзецца некалькі дзён.
Як інфармуе "Беларусь сегодня", у суботу ўначы тэмпература паветра складзе ад -8 да -14 градусаў, удзень — ад -4 да -10. Ападкі прагназуюцца па ўсёй краіне, у начныя гадзіны — слабая завіруха. Вецер будзе з парывамі да 14 метраў за секунду.
У нядзелю, 27 студзеня, уначы будзе 7-14 градусаў марозу (пры праясненнях — да -17), удзень — ад -4 да -11 градусаў.
А ў панядзелак, 28 студзеня, пачнецца пацяпленне. Праўда, у начныя гадзіны яшчэ будзе 10-15 градусаў марозу, пры праясненнях — да -20 (на Брэстчыне — ад -7 да -9). Удзень ужо прагназуецца ад -1 да -8 градусаў (толькі месцамі магчыма -10).