Сіноптыкі папярэджваюць пра замаразкі ў Беларусі на пачатку лета

Сіноптыкі папярэджваюць пра замаразкі ў Беларусі на пачатку лета

Сіноптыкі папярэджваюць пра замаразкі ў Беларусі на пачатку лета. На 1 чэрвеня ў нашай краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Уначы і раніцай у аўторак месцамі па краіне на глебе чакаюцца замаразкі да -3 градусаў.

У начныя гадзіны 1 чэрвеня па Беларусі тэмпература паветра складзе ад +2 да +8 градусаў, у дзённыя гадзіны — 14-20 цяпла. Будзе пераважна без ападкаў.

У наступныя дні ўмовы надвор'я істотна не зменяцца. У другой палове тыдня пацяплее.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі