Сіноптыкі папярэджваюць аб дажджлівым надвор'і ў Беларусі ў панядзелак

Лета ў Беларусі / Еўрарадыё​
Лета ў Беларусі / Еўрарадыё​

Белгідрамет паведамляе пра навальніцы, месцамі моцныя ліўні, град і шквалісты вецер парывамі да 15-20 метраў у секунду, у панядзелак па ўсёй тэрыторыі краіны. 

У панядзелак 24 ліпеня тэмпература будзе + 21..+23°С. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні, месцамі парывісты. Ноччу прагназуецца 16-18°C цяпла.

Нагадаем, на сёння, нядзелю 23 ліпеня, у Беларусі быў аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і ліўняў. У панядзелак Беларусь працягне заставацца пад уплывам кліматычных фактараў, але з аўторка распагодзіцца — сіноптыкі абяцаюць яснае надвор'е, хоць будзе крыху халадней — да 23 градусаў цяпла днём.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі