Сіноптыкі: Панядзелак будзе ветраным і халодным

У бліжэйшыя суткі, 20 красавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі, ветранае надвор’е.

На большай частцы тэрыторыі будуць ападкі — дождж або мокры снег. Прагназуецца моцны парывісты вецер паўночна-заходняга напрамку. У многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў. Удзень чакаецца плюс 3-9 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі