Сіноптыкі: Аўторак будзе дажджлівым, на Гомельшчыне — з залевамі

У найбліжэйшыя суткі, 16 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць. Уначы на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дажджы, па паўднёвым усходзе чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя залевы. Удзень у асобных раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночны 5-10 метраў за секунду, уначы пры навальніцах месцамі будзе шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе — да плюс 16, удзень будзе 17-23 градуса цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Увогуле сярэдняя тэмпература паветра на гэтым тыдні ў Беларусі будзе на 2-4 градусы ніжэйшай за норму. У сераду надвор’е будзе не такім вільготным, але ж негарачым, а бліжэй да выходных дажджы зноў вернуцца.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі