Вы тут

Сілы АДКБ, магчыма, будуць знаходзіцца ў Казахстане ўсяго тыдзень

Вайскоўцы АДКБ / odkb-csto.org

Вайскоўцы АДКБ, магчыма, будуць знаходзіцца ў Казахстане ўсяго тыдзень. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Такаева Берык Уалі.

Па афіцыйных дадзеных, вайскоўцы АДКБ абараняюць стратэгічныя аб'екты і не ўдзельнічаюць у барацьбе з пратэстоўцамі. Сам прэзідэнт Такаеў раней заяўляў, што "міратворцы" пакінуць Казахстан пасля "нармалізацыі сітуацыі".

Беларускія вайскоўцы ў Казахстане выконваюць "задачу па ахове і абароне ваеннага аэрадрома". Пра гэта раней расказаў намеснік камандуючага сіламі спецыяаперацый Узброеных Сіл Беларусі Сяргей Андрэеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.