Сілавы блок: якое месца ў ім зоймуць Кібер-Партызаны і “Супраціў”

Нельга гаварыць, што ў апанентаў лукашэнкаўскага рэжыму былі думкі выключна пра мірны супраціў. Не адзін месяц існуюць такія арганізацыі, як “План “Перамога”, “Супраціў”, Кібер-Партызаны, BYPOL. Але гэтага, відаць, было недастаткова прыхільнікам перамен, і ў новаствораным Кабінеце прадстаўнікоў з’явіўся “сілавы складнік”.

Якую місію выконваюць Кібер-Партызаны і “Супраціў”, якімі вынікамі могуць пахваліцца? Што мяняе ў супрацьстаянні з рэжымам “ваенны міністр” у складзе Кабінета прадстаўнікоў? Ці ёсць шанцы ў сілавога супрацьстаяння з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць афіцыйная прадстаўніца беларускіх Кібер-Партызанаў Юліяна Шаметавец і палітычны прадстаўнік руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.