Сілавікі прыйшлі да журналістаў Максіма Хлябца і Настассі Занько

Сілавікі прыйшлі да журналістаў Максіма Хлябца і Настассі Занько

9 ліпеня працягваецца атака на журналістаў незалежных СМІ, якая пачалася ў чацвер 8 ліпеня.

СМІ паведамляюць, што сілавікі праводзяць ператрусы ў кватэры брэсцкага журналіста Максіма Хлябца, журналісткі Onliner.by Настассі Занько, адміністратара партала "Виртуальный Брест" Андрэя Кухарчыка. З чым звязаныя вобшукі, пакуль невядома.

8 ліпеня лічыцца "чорным чацвягром" для незалежнай беларускай журналістыкі. У гэты дзень Мінінфарм заблакаваў сайт "Нашай Нівы", вобшукі прайшлі ў рэдакцыі выдання і ў кватэрах некаторых супрацоўнікаў. Чацвёра з іх — галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч, кіраўнік аддзелу рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко, галоўны рэдактар часопіса "Наша гісторыя" Андрэй Дынько і галоўны бухгалтар "Нашай Нівы" Вольга Раковіч — падазраваныя па крымінальным артыкуле "Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх". Яны затрыманыя на 72 гадзіны і знаходзяцца на Акрэсціна.

Ператрусы парйшлі таксама ў рэгіянальных выданнях "Брестская газета", "Медиа Полесье", Intex-Press, затрыманыя журналіст-фрылансер з Глыбокага Зміцер Лупач, рэдактар Orsha.eu Ігар Казмярчак. На вечар 8 ліпеня ў няволі былі 32 прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя.

ДзяржТБ назвала аперацыю сілавікоў "зачысткай ад радыкальна настроеных асоб".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі