Сілавікі пераглядаюць справу салдата са Століна, скалечанага ў войску

Сілавікі пераглядаюць справу салдата са Століна, скалечанага ў войску

Сілавікі пераглядаюць справу скалечанага ў войску салдата тэрміновай службы Ігара Трапца са Століна. Маладога чалавека выклікалі ў Барысаўскую камендатуру з паперамі са шпіталя і эпікрызамі, ён мусіць з'явіцца там 15 лістапада.

 

"Мама спрабавала дамагчыся праўды. Пісала міністру — атрымлівала адпіскі. Звярталася ў Камітэт салдацкіх маці — безвынікова. Наколькі я ведаю, у часці ніхто не быў сур'ёзна пакараны", — распавядаў Еўрарадыё Ігар.

Напрыканцы кастрычніка старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч у адказ на пытанне Еўрарадыё распавёў, што СК можа правесці дадатковыя праверкі па фактах няшчасных выпадкаў у войску:

"Яшчэ да шквалу публікацый пасля здарэння ў Печах мы запатрабавалі ўсе матэрыялы праверак, так званыя “адказныя матэрыялы” за апошнія шэсць гадоў ― за час працы Следчага камітэта. І не толькі па фактах смерці, але і па фактах нанясення цялесных пашкоджанняў ваеннаслужачым для дадатковай праверкі, — сказаў Наскевіч. — Я не выключаю, што па некаторых справах рашэнні аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы ці спыненні тых крымінальных спраў, што былі распачатыя, будуць адмененыя, каб інакш паглядзець на тую ці іншую сітуацыю".

Ігар Трапец спадзяецца, што абставіны яго справы будуць вывучаныя нанова, і тыя, каго ён лічыць вінаватымі ў сваім калецтве, будуць пакараныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі