Шыманітэ: Літва знойдзе шлях скасавання дамовы з "Беларуськаліем"

Шыманітэ: Літва знойдзе шлях скасавання дамовы з "Беларуськаліем"

Літва знойдзе шлях скасавання дамовы на перавозку прадукцыі "Беларуськалія". І каб пры гэтым была "рызыка найменшай фінансавай шкоды" для літоўскага боку. Пра гэта ў чацвер у Сейме заявіла прэм'ер-міністр краіны Інгрыда Шыманітэ, паведамляе Delfi.

Яна дадала, што санкцыі ЗША супраць "Беларуськалія" не маюць прамога дзеяння ў Літве, "і таму нам не трэба разглядаць пытанне аб ужыванні санкцый, як гэта здаецца многім, але пытанне аб сапраўднасці дамовы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі