Швейцарыя адмовіла ўдзельніку беларускіх пратэстаў у прытулку

Аляксей Вялікаселец / фота з яго асабістага архіву, novayagazeta.eu
Аляксей Вялікаселец / фота з яго асабістага архіву, novayagazeta.eu

Швейцарскія чыноўнікі адмовілі ўдзельніку беларускіх пратэстаў Аляксею Велікасельцу ў прытулку, піша "Новая газета. Европа".

Вялікаселец з сям'ёй знаходзіцца ў Швейцарыі з кастрычніка 2020 года. Яны падалі дакументы на атрыманне прытулку. Але Дзяржаўны сакратарыят па пытаннях міграцыі, а потым Федэральны адміністрацыйны суд пастанавілі адмовіць у прашэнні..

Яны вырашылі, што заяўнік не быў рэпрэсаваны ў Беларусі, а факт з'яўлення ў СМІ яго фатаграфій з мірных акцый пратэсту нічым пагражаць не можа. "Хоць беларускія ўлады нярэдка затрымліваюць апазіцыйных дэманстрантаў на тэрмін да двух тыдняў, каб утаймаваць іх ваяўнічы запал, гэта не адносіцца да апелянта, які ніколі не быў арыштаваны", — гаворыцца ў адмове Велікасельцу. На думку швейцарцаў, "сітуацыя ў краіне не перашкаджае вяртанню на радзіму".

Таксама швецарскія чыноўнікі назвалі блефам беларускую сістэму распазнавання твараў Kipod.

Каментуючы гэтае рашэнне, швейцарскі юрыст Вадзім Драздоў заяўляе, што ўлады краіны не ўсведамляюць маштабы рэпрэсій у Беларусі.

"Сакратарыят па пытаннях міграцыі і суд не разгледзелі індывідуальныя абставіны справы і праігнаравалі, што ў Беларусі саджаюць не толькі за ўдзел у акцыях пратэсту, але і за лайкі, каментары і падпіскі ў інтэрнэце", — падкрэслівае юрыст.

Паводле яго словаў, многія еўрапейскія чыноўнікі лічаць, што ў Беларусі садзяць за краты толькі вядомых палітыкаў ці праваабаронцаў, а звычайным удзельнікам акцый пратэсту нічога не пагражае.

Як паведамлялася раней, на 19 красавіка ў Беларусі налічваецца 1494 палітвязні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі