Вы тут

Штомесяц у Мінску штрафуюць больш за 11 тысяч "зайцоў"

У Мінску штомесяц штрафуюць 11 тысяч "зайцоў" / Еўрарадыё

У сістэме "Мінсктранса" працуюць больш за 300 кантралёраў. Штомесяц яны штрафуюць больш за 11 тысяч пасажыраў. Такія лічбы назваў гендырэктар "Мінсктранса" Алег Дзюбенка

Ён кажа, што нярэдка паміж "зайцамі" і кантралёрамі ўзнікаюць канфлікты. Вырашыць іх удаецца з дапамогай камер у самім грамадскім транспарце.

"Напрыклад, пасажыры часта кажуць, што толькі што зайшлі. Вядома, з дапамогай відэарэгістратара кантралёра нельга даказаць, што пасажыр едзе ў транспартным сродку не першы прыпынак. Але дзякуючы таму, што ўвесь рухомы састаў абсталяваны сістэмамі відэаназірання, здымаецца велізарная частка прэтэнзій пасажыраў — да 80%. Таму што відэакамеры паказваюць, што людзі ўвайшлі за два-тры прыпынкі да з'яўлення кантралёраў", — перадаюць "Мінск-Навіны" словы Дзюбенкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.