Што заменіць першай беларускай касманаўтцы касметыку на арбіце?
![Марына Васілеўская](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/2024-03-23t103707z_31206590_rc2mr6ar0ps9_rtrmadp_3_space-exploration-iss_1_.jpg.webp?itok=z3DNKjZN)
Марына Васілеўская / Reuters
Беларуская касманаўтка Марына Васілеўская расказала, як будзе абыходзіцца без касметыкі на борце Міжнароднай касмічнай станцыі.
"На жаль, касметыку нельга браць на борт Міжнароднай касмічнай станцыі, але ў медыцынскай кладцы афіцыйна ёсць пудра, таму думаю, што мне гэтага будзе дастаткова", — расказвала Васілеўская падчас прэс-канферэнцыі ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтам імя Гагарына яшчэ напярэдадні вылету.
Гаворка ідзе пра пудру для цела, якая ўваходзіць у склад спецыяльнай касметычкі. А што яшчэ можна ў ёй знайсці? У касметычцы ляжаць зубная шчотка і зубная паста, крэмы для цела і рук, крэм для і пасля галення, станок, дэзадаранты ў стыках, гігіенічная памада, пудра для цела, нажніцы для пазногцяў, пілачкі, грабянец, ватовыя палачкі і зеркала, якое... не б'ецца!
А як мыць галаву на арбіце наглядна дэманстравала астранаўтка Кэрэн Найберг. Відэа абавязковае да прагляду!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.