Што шакіравала Лукашэнку: "туалет" і "катаржныя" ўмовы працы (відэа)

Што шакіравала Лукашэнку: "туалет" і "катаржныя" ўмовы працы (відэа)

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка наведаў некалькі прадпрыемстваў у Аршанскім раёне. На інструментальным заводзе ў Оршы ён адмовіўся ад прапанаванага маршрута і прайшоўся па цэхах, у тым ліку і тых, якія былі заваленыя старымі станкамі. Кіраўнік дзяржавы быў шакіраваны ўмовамі, у якіх працуюць дзясяткі людзей. Ён назваў іх "катаржнымі".

Лукашэнка загадаў адрамантаваць у адным з цэхаў дах і наладзіць там вытворчасць пасля пастаўкі новых станкоў. "А міністра прамысловасці з заўтрашняга дня сюды і няхай пачынае працу. На якой пасадзе, вызначым", заявіў кіраўнік дзяржавы. Міністрам прамысловасці з'яўляецца Віталь Воўк. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у Ваўка выбар невялікі: у Оршу ці ў турму.

У Барані Аляксандр Лукашэнка наведаў прадпрыемства "Тэхніка сувязі". Ён зноў змяніў маршрут і пабачыў памяшканні, у якіх не было элементарнага парадку. "Вы пераўтварылі праз паверх гэтае памяшканне ў туалет, дзе ніхто ніколі не прыбіраў,гаварыў Лукашэнка кіраўніцтву прадпрыемства. — Мы сёння пакажам усяму народу, як вы працуеце".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі