Што рабіць, калі кватэра пацярпела ад стыхіі?

Што рабіць, калі кватэра пацярпела ад стыхіі?

Залева, якая цягнулася 10 гадзін і заліла Мінск, ― самая моцная за ўсю 150-гадовую гісторыю назіранняў. Былі затопленыя вуліцы, падʼезды, кватэры, паркоўкі. Больш за 50 заяў атрымаў сэрвіс 115.бел на раніцу 26 ліпеня.

Мы паразмаўлялі з тымі, хто звярнуўся ў сэрвіс 115.бел наконт працёку даху або нейкіх затапленняў.

Анастасія

"Капітальны рамонт быў у 2010 годзе. Па жыроўцы мы за капрамонт плацім чатыры рублі. Працякае дах дома, вада зацякае ў кватэру па сцяне. Пакуль што толькі на 115.бел пакінула заяўку, да ЖЭСа датэлефанавацца не магу, ніхто яшчэ не прыязджаў. Толькі даслалі паведамленне, што заяўка апрацаваная".

Што рабіць, калі кватэра пацярпела ад стыхіі?

Марыя

"Капітальны рамонт быў, напэўна, гадоў пяць таму. Па жыроўцы мы плацім за капрамонт каля трох рублёў. Да нас яшчэ ніхто не прыязджаў, справа ў тым, што ў пад'ездзе на столі доўгая расколіна, якая практычна датыкаецца да сцяны нашай ванны, з-за чаго ў ёй на сцяне ўтварыўся велізарны рассаднік цвілі. Ніхто не прыходзіць, нічога не робіць. Былі да гэтага нейкія праблемы з дахам, іх быццам бы вырашылі, але ўнутры пад'ездаў ніхто нічога не рамантаваў, і ў нас тут цвіль і грыбы растуць".

Што рабіць, калі кватэра пацярпела ад стыхіі?

Зміцер

"У нас тут шпалеры адвальваюцца ад сцяны. Там шоў паміж плітамі, у які пацякла вада з тэхнічнага паверха. Як кажа гаспадар кватэры, на тэхнічным паверсе (які цяпер зачынены камунальнікамі) стаіць бак, у які збіраецца вада з даху. Вада павінна злівацца па трубе, але ў іх там нейкія праблемы, і вада не зліваецца. Раз-пораз яна проста пераліваецца праз край. Пару гадоў таму такая гісторыя ў мяне ўжо была, але тады працякло менш. Мне абяцалі прыйсці пасля 14-й, а ўжо гадзіна прайшла, там сказалі, што мая заяўка "ў рабоце" і перададзеная майстру, а другая палова дня — гэта з 14-й да 18-й, і калі мяне яшчэ залье — "звяртайцеся, будзем фіксаваць вашы заяўкі".

Што рабіць, калі кватэра пацярпела ад стыхіі?

Так што рабіць, калі кватэру затапіла?

У дзень, калі заліло, трэба запрасіць эксплуатуючую арганізацыю для складання акта заліцця. Можна адправіць заяўку на 115.бел, яны перапраўляюць яе ў ЖЭС, а тыя адправяць работніка скласці гэты акт. Галоўнае, каб зварот паступіў у дзень задарэння. У гэтым акце складваецца пералік усіх залітых месцаў і рэчаў. На працягу 20 дзён, пасля таго, як усё высахне, складаецца дэфектны акт. На яго падставе складаецца каштарыс. Дэфектны акт зацвярджаецца ў ЖКГ. Калі пацярпелі нейкія рэчы, то трэба будзе правесці спецыялізаваную таваразнаўчую экспертызу. На працягу месяца работы павінны быць выкананыя.

Калі кватэра была застрахаваная ад стыхійных бедстваў, трэба звярнуцца ва ўпраўленне ўрэгулявання страт сваёй страхавой фірмы з заявай. Будзе складзены акт аб страхавым выпадку. Калі страхавая прызнае, што гэта пашкоджанні ад стыхійнага бедства, то будзе выплачаная кампенсацыя.

Што рабіць, калі машыну затапіла, ці на яе ўпала дрэва, ці нешта яшчэ здарылася падчас разгулу стыхіі?

Калі няма страхоўкі "Каско", то нічога вам выплачвацца не будзе. У лепшым выпадку вы можаце падаць у суд на арганізацыю, на чыім балансе знаходзілася дрэва або каналізацыйная сістэма, якая не справілася з разгулам стыхіі. Калі "Каско" ёсць, варта выклікаць міліцыю або МНС, каб зафіксаваць шкоду.

Што рабіць, калі рэчы пацярпелі падчас паездкі ў грамадскім транспарце падчас залевы ці навальніцы?

Па правілах аўтамабільных перавозак, калі здарэнне, з-за якога пацерпіць пасажыр або яго рэчы, адбываецца не па віне перавозчыка, то адказнасць за пашкоджанні і страты перавозчык не нясе. Калі ж здарэнне адбываецца па віне перавозчыка, тады ён пакрывае шкоду. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі