Што рабіць і куды звяртацца, калі беларус памёр у Польшчы?

Што рабіць, калі чалавек памірае ў Польшчы?

Што рабіць, калі чалавек памірае ў Польшчы? / pixabay.com

У Польшчы пражывае каля 300 тысяч беларусаў. Многія пераехалі сюды вымушана праз палітычныя рэпрэсіі і пераслед. Некаторыя прывезлі з сабой цэлыя сем'і і ўжо наладзілі сваё жыццё ў суседняй краіне.

Але што рабіць, калі, не дай бог, жыццё абрываецца? Еўрарадыё паразмаўляла з юрыстамі Цэнтра беларускай салідарнасці на не самую радасную тэму і даведалася, куды звяртацца і бегчы, калі ваш знаёмы ці сваяк памірае ў Польшчы.

Званіць 112

Калі вам усё ж давялося тварам у твар сутыкнуцца з такой праблемай, перш за ўсё, раяць юрысты, трэба патэлефанаваць на нумар экстранай дапамогі 112 і выклікаць доктара для пацверджання смерці. У выпадку, калі вы западозрылі гвалтоўную смерць, неабходна выклікаць і паліцыю па гэтым жа нумары тэлефона. Калі смерць наступіла ў выніку злачынства, прызначаецца ўскрыццё.

Пасля гэтага паспрабуйце звязацца з блізкімі сваякамі памерлага.

На падставе дакумента аб смерці, выдадзенага доктарам (karta zgonu), неабходна цягам трох дзён з'явіцца ў ЗАГС па месцы смерці і падаць заяву аб выдачы пасведчання аб смерці (akt zgonu).

Заяву можа падаць толькі член сям'і, для гэтага трэба паказаць дакумент аб смерці ад доктара, пашпарт памерлага і пашпарт заяўніка.

На падставе копіі пасведчання аб смерці і дакумента, які пацвярджае сваяцтва з памерлым, сваякам у паскораным парадку могуць адкрыць візу. Для атрымання візы на паездку ў Польшчу на пахаванне роднага трэба звярнуцца ў найбліжэйшае консульства.

Калі хаваць у Польшчы

Калі памерлага вырашылі хаваць у Польшчы, юрысты ЦБС рэкамендуюць звязацца з прыватнай пахавальнай кампаніяй і абмеркаваць з ёй усе дэталі, у тым ліку спосаб пахавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі