“Па што ідзеш, народ беларускі?”: як не страціць сваю чалавечнасць і сябе — эфір

Ева Вежнавец (Святлана Курс) / Еўрарадыё

Ева Вежнавец (Святлана Курс) / Еўрарадыё

Кніга пісьменніцы Евы Вежнавец (сапраўднае імя — Святлана Курс) "Па што ідзеш, воўча?" прымушае не толькі ўважліва прыглядацца да сябе, людзей побач і грамадства, у якім мы жывём, але і пастаянна ставіць перад сабой і спрабаваць знайсці адказы на пытанні пра тое, што ў сітуацыі, у якую мы ўсе трапілі, рабіць. Каб застацца чалавекам. Каб не страціць сябе ў віры жудасных выпрабаванняў.

Чым адметны час, у які мы жывём, і якія галоўныя пытанні гэты час ставіць перад намі? Ці магчыма ў гэтым віры выпрабаванняў не страціць чалавечнасць? Ці ёсць у пісьменнікаў альбо “лідараў меркаванняў” адказы на выклікі часу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменніца, публіцыстка Ева Вежнавец (Святлана Курс).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі