Вы тут

Што Пуцін сказаў Лукашэнку?

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / kremlin.ru

4 лістапада адбылася тэлефонная гутарка Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал @pul_1. Змест размовы стаў вядомы пазней. Між іншым, прэзідэнта Расіі цікавіла сітуацыя ў Беларусі, і Лукашэнка яму выклаў сваю версію.

Папярэдні раз Лукашэнка і Пуцін размаўлялі па тэлефоне каля месяца таму. Сярод тэмаў гутаркі была і сітуацыя ў Беларусі. Апошні раз яны сустракаліся 14 верасня ў Сочы. Расійскі прэзідэнт тады паабяцаў крэдыт і падтрымаў ініцыятыву Лукашэнкі аб канстытуцыйнай рэформе ў нашай краіне.

Як вядома, у Беларусі ўжо амаль тры месяцы праходзяць масавыя вулічныя акцыі пратэсту. Сярод патрабаванняў пратэстоўцаў — адстаўка Лукашэнкі і прызначэнне новых выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.