Вы тут

"Што б ні адбылося, вінаватыя будуць школы і настаўнікі”

Каранцін / Pexels.com

Настаўнік фізікі і рэпетытар Дзмітрый Багамолаў напісаў эмацыйны допіс пра сітуацыю, у якой апынуліся беларускія школы. На наступным тыдні павінна пачацца чацвёртая чвэрць. Калі школьнікі вернуцца ў класы і сярод іх рэзка вырасце колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19, настаўнікаў папракнуць, што не арганізавалі дыстанцыйнае навучанне. Калі ў нейкіх школах дыстанцыйнае навучанне ўсё ж будзе ўведзенае, а колькасць заражэнняў у іншых навучальных установах не вырасце — з'явіцца падстава павесіць сабак на настаўнікаў за тое, што навучальны працэс праходзіў не так, як належыць. Вось так — паміж двух агнёў.

Прыводзім допіс Багамолава без змен:

“А вот меня чего-то подбешивают раздумья о начале четверти в школе, или продлении каникул, или хождении учителей в школу на каникулах.

Министерство чётко дало понять: ни поддержки, ни заботы, ни защиты вам не будет. Все деньги, направленные на АйТизацию школы, давно освоили, и вам их не видать. Электронной школы нет и не будет.

Следующий шаг: рекомендовать и бла-бла-бла. Перевожу на человеческий язык: что бы ни произошло, виноваты будут школы и учителя.

Варианты: в школе началась эпидемия — виноваты, что не ушли на дистушку [дыстанцыйнае навучанне. — Еўрарадыё]. Ушли на дистушку и нет эпидемии — виноваты в срыве учебного процесса. Точка. Министерство не при делах.

Учителя! Мы любим хаять верхи за то, что они не могут самостоятельно принять решение. Никакое. Да, это так. А мы лучше? От учителей отвернулись, скинув на них ответственность. Вот и приходится принимать решение.

И никто не поможет. Делайте свой выбор сами.

"Из всех решений выбирать надо самое доброе", — Стругацкие.

Здесь и проявляются человеческие и профессиональные качества.

"Спасайте щенков", — В.С. Высоцкий”.

9 красавіка, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік заявіў, што 40% бацькоў просяць не працягваць вакацыі. "Бацькам часцяком проста няма куды падзець дзяцей", — заўважыў міністр аховы здароўя. А значыць, у перспектыве новая чвэрць можа пачацца 13 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.