Вы тут

Што адбылося паміж Лукашэнкам і Пуціным?

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / www.mk.ru

7 снежня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін амаль 6 гадзінаў размаўлялі пра будучыню Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі — і нічога не падпісалі. Пра вынікі перамоваў журналістам распавядалі не кіраўнікі краінаў, а прысутныя на іх чыноўнікі. "Паглыбленне інтэграцыі", якое адбывалася на фоне вулічных пратэстаў у Мінску, пастаўленае на паўзу да 20 снежня, калі Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца наступным разам.

Што адбылося ў Сочы і чаго чакаць цягам бліжэйшых двух тыдняў? Пра гэта ў студыі Еўрарадыё разважаюць метадолаг Уладзімір Мацкевіч і філосаф Пётр Пятроўскі — суразмоўцы, якія маюць супрацьлеглыя погляды на працэс інтэграцыі з Расіяй.

Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.