Штармавое папярэджанне: заўтра ў Беларусі прагрымяць навальніцы

Можна падумаць, што Брэст і Віцебск жывуць у розных кліматычных зонах! / pixabay
Можна падумаць, што Брэст і Віцебск жывуць у розных кліматычных зонах! / pixabay

Навальніцы, а месцамі — і моцныя дажджы чакаюць у Беларусі ў сераду, 27 ліпеня, папярэджваюць у Гідраметцэнтры.

Мы паслухалі сіноптыкаў і раскажам, якім будзе надвор'е ў Беларусі ў найбліжэйшыя дні.

У сераду, 27 ліпеня, на Беларусь пачне перамяшчацца атмасферны фронт з Польшчы. Удзень будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай варта быць асцярожнейшымі на дарогах — будзе слабы туман.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 11..+16°С, па захадзе да +18°С; максімальная днём + 20..+26°С, на ўсходзе + 27..+29 ° С.

У чацвер, 28 ліпеня, беларусы адчуюць уплыў паветранай масы, якая насоўваецца з Балтыйскага мора. Ноччу па ўсходзе краіны, а днём — у асобных яе раёнах пройдуць кароткія дажджы. Ноччу і раніцай месцамі — слабы туман. Тэмпература ноччу на захадзе і на ўсходзе Беларусі будзе прыкметна адрознівацца. У заходніх рэгіёнах яна апусціцца да +9°С, а на ўсходзе будуць цёплыя ночы — да + 17°С. Максімальная тэмпература ўдзень + 19..+26 ° С.

У пятніцу, 29 ліпеня, большасці беларусаў дажджоў чакаць не варта, яны пройдуць толькі месцамі на паўночным усходзе. Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 8 ..+13°С, максімальная ўдзень — ад +18°С на поўначы да + 26°С на поўдні краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі