Вы тут

Шпіталізаваныя ўжо 18 школьнікаў СШ №61

280 дзяцей атруціліся ў мінскай школе / СТБ

Па стане на 21:25 ў дзіцячую інфекцыйную лякарню Мінска звярнуліся 20 вучняў сталічнай школы №61. 18 з іх шпіталізаваныя, дваіх бацькі забралі дадому пасля агляду і кансультацыі, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Раней паведамлялася пра 16 шпіталізаваных. 

Як распавядала Еўрарадыё, па дапамогу медыкаў сёння звярнуліся 280 вучняў СШ №61. Пераважна гэта навучэнцы пятых-дзявятых класаў. У іх назіраліся прыкметы харчовага атручэння. У школу прыязджалі некалькі брыгадаў хуткай дапамогі. 

Мяркуецца, што дзеці атруціліся стравай, якой іх кармілі ў школе. У адных варыянтах называецца шаўрма, у другіх — чыкен-рол. 

У каментары тэлеканалу СТБ начальнік Упраўлення адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска Людміла Барысенка паведаміла, што некаторым школьнікам даводзілася нават ставіць кропельніцы: "Стан у дзяцей розны: у кагосьці цяжар у жываце, хтосьці дрэнна пачуваецца, у кагосьці ёсць, на жаль, і больш сур'ёзныя прыкметы парушэння стану здароўя. Камусьці была аказаная і больш сур'ёзная медыцынская дапамога, у тым ліку і кропельніца".

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце масавага атручэння школьнікаў. 

Пры гэтым паведамляецца, што ў школьнай сталоўцы яўных парушэнняў не выяўлена, таму ў панядзелак яны будзе працаваць у звычайным рэжыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.