Вы тут

16 школьнікаў з мінскай СШ №61 шпіталізавалі ў інфекцыйную лякарню

Школа №61 / nashaniva.by

Па стане на 18:45 у Мінскую дзіцячую інфекцыйную бальніцу шпіталізаваныя 16 вучняў сталічнай школы №61, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

У лякарні дзяцей агледзелі спецыялісты бальніцы разам са спецыялістамі кафедраў дзіцячых інфекцыйных хвароб БДМУ і БелМАПА. 

Агулам у лякарню прывезлі 17 школьнікаў. Аднак адно дзіця, дастаўленае ў лякарню, бацькі пасля першай дапамогі забралі дадому. 

У прэс-службе Мінздароўя заяўляюць, што сітуацыя знаходзіцца на кантролі старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, віцэ-прэм'ера Ігара Петрышэнкі, в.а. міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча і кіраўніка Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава. Прычыны здарэння высвятляе спецыяльная камісія.

Паводле інфармацыі прэс-службы Мінгарвыканкама, па дапамогу медыкаў звярнуліся 280 школьнікаў. Пераважна гэта вучні пятых-дзявятых класаў.

Як распавядала Еўрарадыё, надзвычайнае здарэнне адбылося ў СШ №61 сёння ўдзень. У школьнікаў сярэдніх і старэйшых класаў назіралася масавае атручэнне. Дзяцей ванітавала на калідорах і ў класах. Да школы прыязджалі некалькі хуткіх і чамусьці аўтамабілі МНС. На абед школьнікаў кармілі шаўрмой. 

Вучні малодшых класаў пазбеглі гэтага, бо ў іх асобнае меню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.