Масавае атручэнне школьнікаў у мінскай школе №61

Масавае атручэнне школьнікаў у мінскай школе №61

Хуткая дапамога прыехала да мінскай школы №61. Па словах бацькоў, многіх вучняў ванітуе, некалькі дзясяткаў дзяцей сядзяць у медпункце.

Школа №61 знаходзіцца на вуліцы Кірылы Тураўскага ў квартале "Маяк Мінска".

Бацька дзвюх шасцікласніц Аляксандр расказаў парталу TUT.by: "Каля 14:30 дочкі затэлефанавалі, прыехалі забіраць: ванітуе! Пакуль дапамагаем дома. Там практычна на кожнай школьнай лаўцы сядзелі хлопцы, якіх ванітавала. На абед давалі шаўрму".

Па словах бацькоў школьнікаў, сітуацыя не зачапіла малодшых школьнікаў, бо яны маюць іншае меню. Бацькі фатаграфуюць шматлікія сляды ванітаў на школьных калідорах. 

Дырэктарка школы №61 Ірына Цубікава, пачуўшы, што ёй тэлефануюць журналісты TUT.by, паклала слухаўку.

Масавае атручэнне школьнікаў у мінскай школе №61
Абеды ў школе №61 / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі