"Амаль рэстараннае меню" не трэба: Лукашэнка расказаў, чым карміць школьнікаў
Пра школьнае харчаванне / TimeOut
Аляксандр Лукашэнка падчас дакладу міністра адукацыі Андрэя Іванца выказаўся пра школьнае харчаванне. На яго думку, дзецям не трэба прапаноўваць "амаль рэстараннае меню" — іх варта проста нармальна накарміць.
"Бульбы ў нас хапае, мяса, малака ў нас хапае. Таму сасіскі, каўбасы і гэтак далей. Штосьці такое, каб дзеці маглі нармальна паесці", — заявіў Лукашэнка.
Ён таксама нагадаў міністру, што ён павінен быў арганізаваць усё так, каб не вяртацца да гэтага пытанна на ўзроўні кіраўніка краіны. Лукашэнка адзначыў, што ў некаторых сем'ях "асабліва за харчаваннем дзяцей не сочаць". Таму нармальны школьны абед, на думку Лукашэнкі, павінен спрыяць здароўю і развіццю дзяцей.