Шольц: для аднаўлення разбуранай вайной Украіны неабходны "план Маршала"

Шольц: для аднаўлення разбуранай вайной Украіны неабходны "план Маршала"

Для аднаўлення разбуранай вайной Украіны неабходны "план Маршала". Пра гэта ў сераду, выступаючы ў бундэстагу, заявіў канцлер Германіі Олаф Шольц. Ён адзначыў, што нядаўна быў ва Украіне і пабачанае там нагадвае яму фотаздымкі нямецкіх гарадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

"І дакладна гэтак жа, як калісьці разбураная вайной Еўропа, Украіна мае патрэбу сёння ў "плане Маршала" для свайго аднаўлення", цытуе словы Шольца DW.

Па словах канцлера, ЕС ужо выдаткаваў мільярды еўра на падтрымку Кіева, але ў хуткім часе спатрэбіцца яшчэ больш.

Олаф Шольц заявіў, што гаворка пра дапамогу ў аднаўленні Украіны пойдзе на саміце G7 26-28 чэрвеня. У ім будзе ўдзельнічаць украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі (найхутчэй у анлайн-фармаце). "На саміце трэба дамовіцца пра тое, як мог бы выглядаць такі план", — сказаў канцлер Германіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі