За час вайны разбурана амаль траціна інфраструктуры Украіны

За час вайны разбурана амаль траціна інфраструктуры Украіны

За час вайны разбурана амаль траціна інфраструктуры Украіны (20-30%). Пра гэта заявіў украінскі міністр інфраструктуры Аляксандр Кубракоў. У выніку расійскай агрэсіі былі пашкоджаны, разбураны дарогі, масты, парты, чыгунка, аэрапорты, нежылыя і жылыя будынкі. Кубракоў ацэньвае страты на вялізную суму — 105,5 млрд долараў. У яе ўваходзяць $40 млрд страт ад знішчэння транспарту.

Міністр кажа, што найбольш разбураныя Марыупаль, які цяпер акупаваны расіянамі, а таксама Чарнігаў, Харкаў, Лісічанск і Севераданецк.

"320 тысяч чалавек пазбавіліся дома, мы чакаем, што такіх людзей будзе больш", — заявіў Аляксандр Кубракоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі