Расіяне разбамбілі жылы пяціпавярховік пад Чарнігавам, загінулі пяць чалавек

Наступствы начной атакі па Украіне

Наступствы начной атакі па Украіне / ДСНС Украіны

У ноч на 7 кастрычніка расійскія войскі атакавалі Кіеў ракетамі і дронамі.

Як перадае hromadske, загінулі мінімум два чалавекі ў Дарніцкім раёне ўкраінскай сталіцы. Там пачаўся пажар у гаражным кааператыве — падчас тушэння агню выявілі целы двух загінулых людзей, яшчэ дваіх удалося выратаваць.

У Крэменчугу на Палтаўшчыне былі пашкоджаныя жылыя дамы, а ў раёне — адно з прадпрыемстваў.

У Прылуках на Чарнігаўшчыне ракета пацэліла ў пяціпавярховік. Ратавальнікі даставалі людзей з-пад завалаў. Паводле інфармацыі мясцовай паліцыі, загінулі пяць чалавек, а траўмы атрымалі дваццаць пяць — сярод іх пяцёра дзяцей і паліцыянтка.

У Запарожжы пад атаку трапіў аб'ект транспартнай інфраструктуры. А ў Дняпры ўдар быў нанесены па прамысловым прадпрыемстве.

Паведамляецца, што ўначы 7 кастрычніка супрацьпаветраная абарона Украіны змагла збіць 161 паветраную цэль, у тым ліку 117 дронаў, пяць балістычных ракет і 39 крылатых.

Расіяне разбамбілі жылы пяціпавярховік пад Чарнігавам, загінулі пяць чалавек
Наступствы начной атакі па Украіне / ДСНС Украіны
Расіяне разбамбілі жылы пяціпавярховік пад Чарнігавам, загінулі пяць чалавек
Наступствы начной атакі па Украіне / ДСНС Украіны
Расіяне разбамбілі жылы пяціпавярховік пад Чарнігавам, загінулі пяць чалавек
Наступствы начной атакі па Украіне / ДСНС Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.