На сёння няма дакладнай лічбы беларусаў, якія былі вымушаныя з’ехаць з краіны ў выніку рэпрэсій і пераследу. Гаворка ідзе пра сотні тысяч. Але гэта толькі тыя, хто апынуўся па-за межамі Беларусі пасля 2020 года. Разам з дыяспарамі, тымі эмігрантамі, што з’ехалі з розных іншых прычын раней, гэтая лічба можа дасягнуць мільёна, калі не больш. І для іх пытанні захавання мовы, атрымання беларускамоўнай адукацыі і магчымасць чытаць на роднай мове вельмі актуальныя.
Што робіцца ў межах Года роднай мовы, і ці не стала гэтая ініцыятыва рэакцыяй на дзеянні лукашэнкаўскага рэжыма? Што з сябе ўяўляе Інстытут беларускай кнігі і якія яго функцыі? Якія магчымасці атрымання беларускай адукацыі і стварэння ВНУ за мяжой ёсць у беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.